Аршанскага трэнера падазраюць у распаўсюдзе дзіцячага порна
Скандал выбухнуў у аршанскай дзіцяча-юнацкай спартовай школе.
Як паведамляе "Ежедневник", трэнера гэтай школы вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе ў інтэрнэце порна з удзелам з адной са сваіх падапечных. Праваахоўнікі паведамляюць, што трэнер зрабіў порна з удзелам 16-гадовай навучэнкі Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа, а потым размясціў яго ў інтэрнэце.
Трэнер цяпер затрыманы, вядзецца следства.
Фота — alnet.com.ua