Аршанскі актывіст чацвёрты год змагаецца з наступствамі “Дажынак-2008”
Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ігар Грышанаў сцвярджае, што падчас падрыхтоўкі да фестывалю былі вельмі моцна забруджаныя аршанскія лясы.
Дайшло да таго, што ў іх практычна перасталі расці ягады ды грыбы. "Машыны ў чэргі станавіліся, каб выкінуць у лес смецце", — адзначыў ён.
Ігар Грышанаў паведаміў, што ён неаднаразова звяртаўся да ўладаў, у тым ліку ў райсавет і Камітэт дзяржкантролю, каб вырашыць праблему, але безвынікова. 2 студзеня 2012 года ён, сабраўшы подпісы жыхароў сваёй вёскі, звярнуўся па гэтым пытанні да старшыні райвыканкама. Таксама актывіст “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” рыхтуе зварот у пракуратуру.