Арыштавалі саўдзельніка забойства непаўналетняй Юліі Ляшчук

Абодва яны — жыхары вёскі Лядзец Столінскага раёну, і абодва непаўналетнія.

Нагадаем, што 17-гадовая навучэнка 8-га класа Лядзецкай сярэдняй школы знікла ў навагоднюю ноч. 15 студзеня яе цела знайшлі закапаным недалёка ад роднай вёскі.

Першага падазраванага міліцыя затрымала праз два тыдні пасля забойства. Ён і паказаў месца, дзе пахаваў сваю ахвяру. Яго аднавяскоўца і саўдзельніка арыштавалі 3 лютага. Сваё 18-годдзе 14 лютага ён сустрэў у камеры следчага ізалятара, піша газета "Вечерний Брест"