Ашчадбанк Расіі пацвердзіў, што "Беларуськалій" каштуе 30 млрд долараў
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Як інфармуе БЕЛТА, заява прагучала на сустрэчы з кіраўніком групы кампаній Boulle Mining Group Жанам-Раймонам Булем. Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна сур'ёзна ставіцца да распрацоўкі новых радовішчаў калійных соляў і да ацэнкі кошту нашага "Беларуськалія".