Асілак Вячаслаў Харанека ўсталяваў новы экстрэмальны рэкорд
Ён паставіў яго на XVI Міжнародным фэсце рэкардсменаў Кнігі рэкордаў Гінэса.
Фэст праходзіў у Маскве падчас святкавання Дня горада. Як паведамляе БЕЛТА, Харанека на працягу 2 хвілін 15 секундаў 10 разоў кульнуўся спінай назад, увесь час трымаючы ў левай выцягнутай руцэ гіру вагой 24 кг. Такім незвычайным чынам ён прайшоў 13 м 40 см. Дарэчы, некалькі гадоў таму асілак зрабіў дзевяць такіх самых кулькоў.
Гэта ўжо 132-і рэкорд у кар'еры Харанекі.