Аспірант падаў у міліцыю на рэктара Інстытута фізіялогіі

Аляксей сцвярджае, што рэктар Іосіф Залуцкі казаў няпраўду пра яго паводзіны Вучонаму савету, а таксама пастаянна пагражае адлічэннем і ўжываннем фізічнай сілы. Акрамя таго, ён вусна нібыта пастаянна зневажае аспіранта.

Нагадаем, што ціск на Паўлоўскага пачаўся пасля яго скаргі ў Міністэрства адукацыі і Адміністрацыю прэзідэнта. Тады яму і іншым аспірантам не далі абяцаныя месцы ў інтэрнаце. У выніку супрацьстаяння Паўлоўскага адлічылі з аспірантуры. Але праз суд Аляксей дамогся аднаўлення ў аспірантуры. Што праўда, месца ў інтэрнаце яму дагэтуль не даюць.