Аварыі з удзелам беларусаў двойчы заблакавалі дарогу ў Польшчы (фота)

Пры гэтым у абодвух выпадках удзельнікамі здарэнняў былі беларусы, паведамляюць польскія СМІ.

Спачатку каля мясцовасці Кнуроўцы сутыкнуліся два грузавікі з беларускімі кіроўцамі, польскія аўтобус і легкавы аўтамабіль Fiat fiorino. Мяркуецца, што вінаватым у аварыі з’яўляецца адзін з беларускіх кіроўцаў: ён ехаў з вялікай хуткасцю, і ад гэтага аўтамабіль занесла. Пацярпеў толькі кіроўца легкавіка, мужчыну шпіталізавалі. У выніку аварыі дарога была заблакавана на 6 гадзінаў.

Праз некалькі гадзінаў тая самая дарога зноў была заблакавана. Гэтым разам аварыя адбылася каля мясцовасці Тужын. Сутыкнуліся беларускі, літоўскі і польскі грузавікі, а таксама легкавы аўтамабіль Volkswagen Passat з польскім кіроўцам. Ізноў у аварыі пацярпеў і трапіў у шпіталь толькі кіроўца легкавіка.