Аварыя ў Валожынскім раёне, загінулі тры чалавекі (фота, відэа)
Раніцай у нядзелю на трасе Гродна — Мінск Volkswagen Passat сутыкнуўся з Ford Galaxy.
У выніку, Volkswagen адкінула на сустрэчную паласу, дзе ён трапіў пад фуру. Загінуў кіроўца і двое пасажыраў легкавіка. Раненні атрымалі пасажыр Ford Galaxy і кіроўца фуры, паведамляе БЕЛТА.
Фота — onliner.by