Авіярэйс з Франкфурта ў Мінск сёння затрымаўся на 1,5 гадзіны
Прычынай стаў страйк работнікаў франкфурцкага аэрапорта.
У выніку рэйс авіякампаніі Lufthansa у Мінск сёння быў затрыманы на 1,5 гадзіны, інфармуе БЕЛТА. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" не выключаюць, што ў выпадку працягу страйку могуць узнікаць збоі ў графіку рэйсаў з Франкфурта ў Мінск.
Нагадаем, што дыспетчары франкфурцкага аэрапорта аднавілі страйк, прыпынены 23 лютага. Прафсаюз не здолеў дамовіцца пра падвышэнне зарплаты для бастуючых дыспетчараў з кампаніяй Fraport AG, якая кіруе аэрапортам. Плануецца, што новы этап пратэстаў працягнецца да 1 сакавіка.