Авіярэйс з Масквы ў Мінск затрымаўся з-за моцнага туману

Як інфармуе БЕЛТА, самалёт павінен быў прызямліцца ў Мінску сёння ў 10.35. Аднак вылет з Масквы быў адкладзены прыкладна на гадзіну.

На працу Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" туман не паўплываў: ён працуе ў звычайным рэжыме.