Аўстралійская кампанія правяла конкурс на выкраданне карцін з гатэляў
Паводле яго ўмоваў, выкрадзены твор мастацтва можна было пакінуць сабе.
Кампанія Art Series Hotels для выкрадання прапаноўвала працы брытанскага мастака-графіціста Бэнксі. Як піша ArtLyst, у пастаяльцаў атрымалася неўзаўважна вынесці адзін малюнак Бэнксі з двух магчымых.
Па правілах конкурсу, які кампанія ініцыявала ў рэкламных мэтах, наведвальнікі Art Series Hotels, што выкралі працы Бэнксі, маглі пакінуць іх сабе. У тым выпадку, калі служба бяспекі або камеры назірання фіксавалі "злодзеяў", працы прыходзілася вяртаць.
Сярод пастаяльцаў, якія спрабавалі выкрасці карціны, была нават тэнісістка Серэна Уільямс, аднак ёй не ўдалося застацца незаўважанай.