Аўстрыйскія страхоўшчыкі ўводзяць жорсткія ўмовы для экспарцёраў у Беларусь

Паводле блогера, такі дакумент для інфармацыі разаслалі шмат якім аўстрыйскім фірмам.

У лісце адзначаецца: "Беларусь панесла ў апошнія месяцы моцныя страты ў сваіх валютных рэзервах і ў сувязі з гэтым зрабіла больш жорсткімі меры па аперацыі з валютай. Таму мы просім Вашага разумення, што з гэтага часу пастаўкі беларускім пакупнікам могуць страхавацца толькі па папярэднім пагадненні з намі. Просім даць нам інфармацыю пра неаплачаныя фактуры вашых беларускіх пакупнікоў".