Азаранка: У мяне кружылася галава… Нават не ведаю, за кошт чаго выйграла
Першая ракетка свету прызналася, што ёй складана акліматызавацца ў Токіа, але яна спадзяецца “хутка зразумець, што рабіць далей”.
“Увесь час мела непрыемныя адчуванні. Праз гэта я імкнулася выйграваць ачкі як мага хутчэй. Я прыляцела ў Токіа за некалькі дзён да старта турніра, і ўжо тады адчувала сябе не лепшым чынам. Я амаль не треніравалася і ашчаджала энергію на матчы”, ― цытуе Вікторыю Азаранку інфармагенцтва Reuters.
Нагадаем, 26 верасня беларуская тэнісістка перайграла італьянку Раберту Вінчы ў двух сэтах: 6:4, 6:2 ― і выйшла ў ¼ буйнога турніра ў Токіа. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2,1 мільёна долараў.