Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі
16 студзеня беларуская тэнісістка з лікам 6:1, 6:0 перамагла Хізэр Уотсан з Вялікабрытаніі.
Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі будзе аўстралійка Кейсі Делаква, якая ў стартавым матчы ўзяла верх над сербскай тэнісісткай Баянай Ёваноўскі. Сёння ў барацьбу ўступаюць яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі – Анастасія Якімава і Вольга Гаварцова.