Азаранка выйшла ў трэці круг адзіночных спаборніцтваў на турніры ў Катары

Гэты матч быў для Вікторыі Азаранкі першым у статусе лідара сусветнага рэйтынгу.

Такім чынам, беларуска працягнула пераможнае шэсце ў цяперашнім годзе. Як нагадвае БелаПАН, Азаранка выйграла 13 з 13 паядынкаў, а таксама першынствавала на Australian open і турніры ў Сіднэі.

У трэцім крузе турніру Азаранку чакае сустрэча з румынкай Сімонай Халеп.