Азаранка выйшла ў фінал парнага разраду чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
Вікторыя Азаранка (Беларусь) і Марыя Кірыленка (Расія) выйшлі ў фінал парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, што праходзіць у Мельбурне/
Сёння ў паўфінале яны выйгралі ў Кветы Пешке (Чэхія) і Катарыны Срэботнік (Славенія) - 6:2, 6:4.
У фінале Азаранка і Кірыленка, згуляюць з першым у рэйтынгу дуэтам ў складзе Гізелы Дулько (Аргенціна) і Флавіі Пенеты (Італія).
Максім Мірны (Беларусь) і Дэніэл Нестар (Канада), які выступаюць пад другім сеяным нумарам, выйшлі ў паўфінал парнага разраду Australian Open. У чвэрцьфінальным матчы яны выйгралі ў польскага дуэта Марыуша Фырстэнберга і Марціна Маткоўскага - 7:6 (7:3) 6:3.
У 1/2 фіналу Мірны і Нестар згуляюць з Махешам Бхупаці і Леандрам Паесам (Індыя).