Азаранка з вялікім адрывам лідыруе ў рэйтынгу WTA

Беларуска Вікторыя Азаранка па-ранейшаму першая, у яе 10265 ачкоў. На другім месцы расіянка Марыя Шарапава з 8435 ачкамі, у полькі Агнешкі Радваньскай — 8295 балаў, а амерыканка Серэна Уільямс толькі чацвёртая, у яе 7900 ачкоў. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 55-га месца на 54-е.

У чэмпіёнскай гонцы Азаранка таксама лідыруе, на другім месцы Шарапава, на трэцім — Уільямс.