Азаранка зарабіла за сезон каля 2,5 мільёна долараў прызавых
Сярод тэнісістак свету яна займае трэцяе месца па прыбытках.
Як паведамляе hotsport.com.ua, больш за яе зарабіла чэшская тэнісістка Петра Квітава — амаль 3 млн 200 тысяч долараў. Таксама трохмільённы паказчык перасягнула кітаянка Лі На — у яе каля 3 мільёнаў 160 тысяч долараў прызавых.
У мужчын-тэнісістаў чэмпіёнам па прыбытках стаў лідар рэйтынгу АТР, сербскі тэнісіст Новак Джокавіч. Сёлета ён зарабіў ужо больш за 7,5 млн долараў. На другой пазіцыі знаходзіцца іспанец Рафаэль Надаль — у яго больш за 5 млн долараў. Замыкае тройку лідараў Ражэ Федэрэр — больш за 2,5млн долараў.