Азаранка згуляе з Шарапавай у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Рыме

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў жаночым адзіночным разрадзе сустрэнецца з расіянкай Марыяй Шарапавай. Напярэдадні ў паядынку 1/8 фіналу наша суайчынніца выйграла ў яшчэ адной расійскай тэнісісткі Анастасіі Паўлючэнкавай - 6:4, 4:6, 6:2. Яе сённяшняя суперніца ўзяла верх над ізраільцянкай Шахар Пеер - 6:2, 6:2. Да сённяшняга паядынку Азаранка сустракалася з Шарапавай 5 разоў і атрымала 3 перамогі пры дзвюх паразах. 


Пераможца іх сённяшняй гульні згуляе ў паўфінале з пераможцай сустрэчы Каралін Вазняцкі (Данія) - Алена Янкавіч (Сербія), адзначае БЕЛТА.


Прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 млн долараў.