Бабруйск дагэтуль не разлічыўся за вываз снегу мінулай зімой

Грошы за вываз леташняга снегу не атрымалі ад бюджэту прамысловыя прадпрыемствы, удакладняе газета "Вечерний Бобруйск". Сума пазыкі не паведамляецца. Але агульныя выдаткі на вываз снегу за межы горада складаюць каля 2-3 мільярдаў рублёў за сезон.

Таксама ў Бабруйску не хапае снегаўборачнай тэхнікі. Паводле нарматываў, павінна быць 7 грэйдэраў і пяць снегапагрузчыкаў, але пакуль у наяўнасці камунальнікаў толькі 3 грэйдэры і 1 пагрузчык снега.