Бабруйскі гарвыканкам прапануе легалізаваць працу гастарбайтараў

Сваю ініцыятыву ён агучыў на планёрцы ў гарвыканкаме, паведамляе газета "Коммерческий курьер". Галоўная ідэя — даць бабруйчанам магчымасць легальнай працы за ўсходняй мяжой.

Форма ўласнасці і статут прадпрыемства пакуль не вызначаныя. Сярод магчымых варыянтаў разглядаецца долевы ўдзел шэрагу будаўнічых прадпрыемстваў горада. Першымі кропкамі на карце Расіі, дзе адзначацца бабруйскія будаўнікі, павінны стаць гарады-пабрацімы Бабруйска, мяркуе Бонахаў. А пабрацімаў у горада нямала — Уладзімір, Нара-Фамінск, Мурам.