Бабруйскія "валютчыкі" не купляюць купюры менш за 50 долараў
"Чорны" рынкавы курс долара ў Бабруйску дасягнуў 6700/7200 за долар.
Купюры ў 10 і 20 долараў "валютчыкі" браць прынцыпова адмаўляюцца. Кажуць, што ім немэтазгодна рызыкаваць і праводзіць незаконную аперацыю па абмене з такімі "маленькімі" сумамі.
Тым не менш за 20 долараў бабруйчанін ужо можа атрымаць больш за 120 тысяч рублёў, а гэта амаль палова новага пражытковага мінімуму.