Бабруйчанін прымусіў тэрапеўта выпісаць яму фіктыўны бальнічны
У выпадку адмовы ён пагражаў доктару і яго сям’і расправай.
23-гадовы хлопец запіў і некалькі дзён не выходзіў на працу. Працадаўцы ён сказаў, што захварэў. Каб знайсці здавальняючую прычыну сваёй адсутнасці, ён пайшоў у паліклініку. А там з пагрозамі дабіўся запаветнага бальнічнага ліста.
Як толькі наведнік пакінуў медычны кабінет тэрапеўт выклікаў міліцыю. Бабруйчаніна затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Хлопцу пагражае да двух гадоў турмы, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
Фота — erudytam.net