Банкі ЕС паведамяць пра супрацоўнікаў з заробкамі, большымі за мільён еўра
Такую норму прапанавалі ўвесці ўлады Еўрасаюза.
Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на газету The Financial Times.
У Еўракамісіі мяркуюць, што звесткі павінны паступаць з еўрапейскіх банкаў у рэгулятар European Banking Authority (ЕВА). Такім чынам улады Еўрасаюза хочуць узмацніць кантроль за банкаўскім сектарам.
У сярэдзіне ліпеня EBA апублікаваў вынікі стрэс-тэстаў, праведзеных у еўрапейскіх банках. Тэсты мусілі выявіць устойлівасць банкаў пры магчымым крызісе. Высветлілася, што 8 з 91 банка правалілі тэсты, а яшчэ 16 прайшлі выпрабаванні з вялікай цяжкасцю.