Банкі гатовыя зняць абмежаванні на валютныя аперацыі па рублёвым карткам
Аднак пакуль невядома, калі гэта адбудзецца.
Беларускія банкі гатовыя адмяніць абмежаванні на зняцце замежнай валюты і безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем пластыкавых картак, намінаваных у беларускіх рублях, паведамляе “Інтэрфакс-Захад". Разам з тым, канкрэтныя даты пакуль не называюцца. Сваю гатоўнасць зняць абмежаванні падцвердзілі “Белзнешэканомбанк”, “Белгазпрамбанк”, “Тэхнабанк” і шэраг іншых.