Банкі зноў папярэджваюць пра магчымыя праблемы з пластыкавымі карткамі

У прыватнасці, “Беларусбанк” інфармуе пра тое, што 31 сакавіка з 8.00 да 20.00 для трымальнікаў пластыкавых картак будуць недаступныя сервісы SMS-апавяшэчнняў і  Інтэрнэт-банкінга. Гэта звязана з правядзеннем тэхналагічных работ у “Банкаўскім працэсінгавым цэнтры”. 

“Белінвестбанк” звяртае ўвагу на магчымыя перапынкі ў абслугоўванні аперацый па картках банках з 0.00 да 6.00 1 красавіка. А ў “БПС-Сбербанк” праблемы з карткамі не выключаюць з 22.00 31 сакавіка па 10.00 1 красавіка, інфармуе БЕЛТА.