Банкіру, які хаваецца ў Беларусі, забаранілі стаць украінскім дэпутатам

Як паведаміў "Коммерсант-Украіна", кіеўскі апеляцыйны адміністрацыйны суд прызнаў законным адмову Цэнтрвыбаркама рэгістраваць яго кандыдатам у народныя дэпутаты. Экс-банкір хацеў стаць дэпутатам ад Казацкай украінскай партыі.
 
Барулька з'яўляецца адным з фігурантаў справы аб крадзяжы ў 2009 годзе 620 мільёнаў грывень (каля 77 мільёнаў долараў) з Фонду гарантавання ўкладаў фізічных асобаў. Ратуючыся ад пераследу, ён схаваўся ў Беларусі. Пазней беларускія ўлады адмовіліся выдаць банкіра Украіне.