Барак Абама перарваў адпачынак і выступіў з заявай па Лівіі
Амерыканскі прэзідэнт прывітаў хуткую перамогу паўстанцаў.
Прэзідэнт ЗША выступіў з заявай, у якой заклікаў Кадафі прызнаць, што час яго праўлення скончыўся і што ён больш не кантралюе Лівію, паведамляе ВВС. Абама таксама выказаў меркаванне, што Кадафі павінен сысці. Звяртаючыся да паўстанцаў, прэзідэнт ЗША адзначыў неабходнасць пазбягаць ахвяр сярод мірнага насельніцтва, абараняць інстытуты ўлады, дамагацца такога пераходу да дэмакратыі, ад якога выйграюць усе жыхары Лівіі.