Баранавіцкія ўлады хочуць вярнуць залатыя зубы

Як заявіў чыноўнік на пасяджэнні гарвыканкаму 22 сакавіка, ва ўсім свеце перайшлі да золата, а ў Баранавічах такую паслугу насельніцтву не аказваюць.

У сваю чаргу баранавіцкія стаматолагі запэўніваюць, што неўзабаве залатыя пратэзы будуць даступныя для жыхароў горада. Цяпер вырашаецца пытанне з атрыманнем ліцэнзіі на працу з каштоўнымі металамі, адзначае галоўны лекар Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Віктар Міхайлоўскі. 

Цікавасць да залатых каронак захавалася ў людзей старэйшага пакалення, піша intex-press.by. Да таго ж пратэзы з высакародных металаў не выклікаюць алергіі.