Баранавіцкі злодзей забыў на месцы злачынства свой ваенны білет

Як паведамляе БелаПАН, 4 жніўня ў міліцыю звярнулася загадчыца крамы ў вёсцы Міцкевічы. Яна распавяла, што ўначы невядомы разбіў шыбу і адціснуў металічныя краты. Ён скраў з крамы ежу, выпіўку і курыва на суму больш як 4 мільёны рублёў.

 
Пры аглядзе месца здарэння міліцыянты знайшлі на падлозе крамы ваенны білет. Па ім і затрфмалі 37-гадовага непрацуючага жыхара Баранавічаў. У п'янага мужчыны выявілі і частку крадзенага. 


На зламысніка пачалі справу за крадзеж. Заадно выявілася, што ён знаходзіцца ў вышуку за махлярства.