Баранавіцкую актывістку выклікаюць у міліцыю для тлумачэнняў

Грамадскую актывістку з Баранавіч Анжэлу Камбалаву выклікаюць у міліцыю для дачы тлумачэнняў. Жанчыне патэлефанавалі на мабільнік і наказалі з’явіцца ў аддзяленне з прычыны таго, што яна раздавала ўлёткі з запрашэннем на Народны сход каля прахадной аднаго з прадпрыемстваў. Нумар аўтамабіля Камбалавай паведаміў міліцыянтам адзін з “добразычліўцаў”. Жанчына параіла тэлефанаваўшаму дзейнічаць згодна закону — даслаць ёй позву.