"Бархім" рапартуе аб перамозе інвестыцый на фоне занядбаных будынкаў (фота)

Таксама плакат паведамляе пра “другое нараджэнне завода”.

Між тым побач з аднапавярховым цэхам, на якім размешчаны плакат, стаіць пусты шасціпавярховы будынак прадпрыемства з вокнамі, замаляванымі крыж-накрыж фарбай.

Нагадаем, на баранавіцкім прадпрыемстве працуе каля 300 чалавек. Яно выпускае тэхнічныя мыйныя сродкі, адбельвальнікі і клей. Рашэнне пра акцыянаванне "Бархіма" было зацверджанае Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ўвесну. Завод шукаў інвестараў для абнаўлення тэхналагічных ліній.

Калі супаставіць плакат і пусты будынак побач, можна зразумець: інвестары знайшліся, але сродкаў недастаткова.