Барысаўская газета пра Хатынь напісала -- “Незабываемый запах костра"
Гэтак вызначылася выданне “Адзінства”, якое перамагло ў V Нацыянальным конкурсе СМІ “Залатая літара”.
У згаданым артыкуле апісваецца паход, у якім удзельнічалі падлеткі з Барысава. Іх маршрут пралягаў і праз мемарыяльны комплекс “Хатынь”, а артыкул ілюстраваны здымкамі адтуль. Адзін з іх размешчаны акурат пад загалоўкам, піша сайт ex-press.by.
Нагадаем, што комплекс “Хатынь” быў пабудаваны на месцы аднайменнай вёскі, спаленай немцамі 22 сакавіка 1943 году разам з жыхарамі.
Зараз артыкул ужо знік з сайта газеты.