Барысаўскі БАТЭ адарваўся ад салігорскага "Шахцёра" на 8 ачкоў
Учора каманда Віктара Ганчарэнкі перамагла бабруйскую "Белшыну".
Барысаўскі БАТЭ перамог з мінімальным лікам 1:0 бабруйскую "Белшыну" ў чарговым матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзіны гол забіў на 73-й хвіліне Арцём Канцавы, які перад гэтым толькі выйшаў на замену. БАТЭ яшчэ больш умацаваў сваё лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі — адрыў ад салігорскага "Шахцёра" дасягнуў 8 ачкоў.
Адзначым, што сёння пройдзе апошні матч 20-га тура — згуляюць "Гомель" і "Мінск".