БАТЭ апусціўся ў рэйтынгу лепшых клубаў свету на 9 пазіцый

Барысаўскі БАТЭ страціў ранейшае 80-е месца і цяпер дзеліць 89-90-е з клубам "Насаф" з Узбекістану. У іх аднолькавая колькасць балаў — па 124. А лідыруе ў рэйтынгу "Барселона" з 369 баламі.

Яшчэ адзін беларускі клуб — "Гомель" узняўся з 411 месца на 400-е, якое, праўда, дзеліць з яшчэ з 5 клубамі, з якімі мае аднолькавую колькасць балаў — 58,5.