Аляксандр Глеб нарэшце забіў гол за БАТЭ (фота, відэа)

БАТЭ перамог каманду першай лігі "Смалявічы-СТІ" з лікам 3:0. Галы на рахунку Аляксандра Глеба (43-я хвіліна), Філіпа Рудзіка (51-я, з пенальці) і Дзмітрыя Ліхтаровіча (87-я). Ад 63-й хвіліны браму БАТЭ абараняў легіянер Маліньш.

Адзначым, што "Смалявічы-СТІ" трэніруе былы галоўны трэнер барысаўчан Юрый Пунтус.

Фота — fcbate.by