Бацькам Насты Палажанкі зацікавілася падатковая

Сама Наста не так даўно давала падаткавікам тлумачэнні аб сваіх прыбытках і выдатках. Намесніца старшыні “Маладога фронту” і нявеста палітвязня Змітра Дашкевіча заявіла, што не мае ніякіх прыбыткаў і вялікіх выдаткаў. Паводле тлумачэнняў дзяўчыны, яна знаходзіцца на забеспячэнні свайго таты. Скончылася гісторыя тым, што цяпер у падатковую выклікаюць і яго, інфармуе “Народная воля”.