Баючыся помсты, "злодзеі ў законе" праз Беларусь уцякаюць з Расіі
Спешна з'язджаюць тыя "злодзеі ў законе", якія не ўваходзілі ў клан Аслана Усаяна па мянушцы "Дзед Хасан".
Яны асцерагаюцца помсты і затрыманняў за забойства Усаяна. З Расіі яны ўцякаюць у замежныя краіны транзітам праз Беларусь. Пра гэта піша "Росбалт" са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах і крымінальных колах.
17 студзеня Маскву ўжо пакінула цэлая група "злодзеяў у законе". Іншыя маюць намер гэта зрабіць 18 студзеня.
Нагадаем, 16 студзеня ў Маскве снайпер з бясшумнага аўтамата ВАЛ застрэліў аднаго з лідараў крымінальнага свету Расіі "злодзея ў законе" Аслана Усаяна.