Бээнэфаўцы вывезлі офісную мэблю на прыватныя кватэры

Па яго словах, цягам бліжэйшых дзён партыйцы атрымаюць новы офіс:

Кастусёў: "Так, яны на захаванні ў розных месцах — і ў гаражах, і ва ўласных кватэрах нашых сяброў. І зараз мы прапрацоўваем канчатковы варыянт па падпісанні новай дамовы — пару дзён засталося. Я лічу, што пытанне вырашыцца станоўча".

Новы офіс партыя БНФ плануе арандаваць у Мінску. Нагадаем, што ў будынку на вуліцы Крапоткіна партыйцам удалося прабыць менш за паўгода.