Беларусі выгадна развіваць рэальны сектар эканомікі ў Туркменістане
Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Ашхабадзе з туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым.
"Мы гатовыя шырэй супрацоўнічаць з Туркменістанам. Вы пачынаеце развіваць рэальны сектар эканомікі. Вы разлічваеце, што Беларусь да гэтага працэсу падключыцца, і мы гатовыя гэта зрабіць. Гэта нам выгадна", — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.
"Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Вы сказалі: Туркменістан — дружалюбная краіна і свой першы візіт пасля выбараў Вы мусіце зрабіць у Туркменістан. Тады пажартавалі, а пасля і пацвердзілі гэта. Я ехаў сюды, як да свайго сябра", — сказаў Лукашэнка.