Беларус-гастарбайтэр згвалціў танцорку маскоўскага клуба (відэа)
Вылічыць 29-гадовага будаўніка з Беларусі атрымалася дзякуючы кадрам з відэакамераў.
Як паведамляе сайт lifenews.ru, 21-гадовая масквічка была згвалтаваная па дарозе з працы. Беларус у момант здзяйснення злачынства быў пад уздзеяннем алкаголю.
Выйсці на злачынцу таксама дапамаглі дадзеныя тэрмінала для папаўнення рахунку мабільнага тэлефона, якім карыстаўся беларус каля месца злачынства. Пасля згвалтавання ён хаваўся на будоўлі, дзе некалькі месяцаў нелегальна працаваў.
Сваю віну беларус прызнаў. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. У Беларусі ў гвалтаўніка засталіся жонка і двое малых дзяцей.
Фота — mk.ru