Беларусь гатовая аддаць “Сбербанку” 51% акцый “Нафтана”
Яны пойдуць у заклад за крэдыт памерам 1 мільярд долараў.
Урад Беларусі працягвае перамовы з Ашчадным банкам Расіі аб выдзяленні крэдыту ў памеры $ 1 млрд. пад гарантыі ўрада і пад заклад 51% акцый ААТ "Нафтан". Аб гэтым заявіў сёння віцэ-прэм'ер Сяргей Румас. Ён растлумачы, што раней урад Беларусі не пагадзіўся на атрыманне гэтага крэдыту на ўмовах закладу акцый аднаго з найбольш паспяховых беларускіх прадпрыемстваў - "Беларуськалія", паведамляе БЕЛТА.