Беларусь могуць залучыць у польска-ўкраінскае энергетычнае супрацоўніцтва

Прэзідэнты абмеркавалі рэалізацыю Еўра-Азіяцкага нафта-транспартнага калідора і збудаванне нафтаправода "Адэса-Броды-Плоцк-Гданьск", паведамляе ІА REGNUM.

Напярэдадні ў інтэрв'ю польскім СМІ Януковіч заявіў, што ўжо на гэтым тыдні нафта будзе транспартавацца па нафтаправодзе "Адэса-Броды" ў бок Беларусі, "у адпаведнасці з меркаваным раней праектам, экспартуючы нафту на Захад".

"На жаль, Польшча пакуль не ўдзельнічае ў гэтым. На якім этапе далучыцца — пакуль невядома, але зацікаўленая ў гэтым. Мы ўжо сышлі наперад. Нафта паплыве ў бок Беларусі далей у Літву, Латвію",  — адзначыў прэзідэнт Украіны.