Беларус на аўтамабілі збіў тры дарожных знакі ў Санкт-Пецярбургу (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 21 сакавіка.
Аўтамабіль "Аўдзі А-6" з беларускімі нумарамі на вялікай хуткасці спачатку знёс адбойнік, а затым ўрэзаўся ў апору з трыма дарожнымі знакамі. Як адзначае "Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва", не выключана, што кіроўца і яго спадарожнік заслухаліся музыкай.
Відэа з месца здарэння можна пабачыць тут.
