Беларус набыў амерыканскую кампанію за 20 мільёнаў долараў

Як паведамляе "Наша ніва", кампанія Wargaming.net, якая належыць беларусу Віктару Кісламу, набыла чыкагскага распрацоўніка гульняў Day 1 Studios. Сярод самых вядомых яе распрацовак — партаванне камп’ютарнай стралялкі F.E.A.R. на прыстаўкі PlayStation 3 і Xbox 360, а таксама стварэнне камп’ютарнай гульні F.E.A.R. 3.

Ранейшая плённая праца амерыканцаў з гульнявымі прыстаўкамі (кансолямі) можна азначаць, што Віктар Кіслы вырашыў партаваць свае паспяховыя камп’ютарныя гульні на новую платформу.

Дарэчы, некалькі месяцаў таму Кіслы набыў за $45 мільёнаў аўстралійскую кампанію BigWorld, распрацоўніка рухавічка для World of Tanks.