Беларусь не гатовая да пераходу на любую замежную валюту

Так ён пракаментаваў ІА REGNUM прапанову амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пачаць абмеркаванне пытання аб увядзенні расійскага рубля на тэрыторыі Беларусі.

Эксперт адзначыў, што Беларусь у свой час адмовілася ад увядзення расійскага рубля ў якасці адзінага плацежнага сродку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Матывуючы гэта пагрозамі суверэнітэту і незалежнасці краіны. Фадзееў нагадаў, што невырашальнымі тады выявіліся пытанні адзінага эмісійнага цэнтра (гэта не задавальняла Мінск), роўнасці галасоў пры вызначэнні эмісійнай стратэгіі (гэта не задавальняла Маскву).

"Беларусь і ў дадзены момант не гатовая да пераходу на любую замежную валюту, і, пагатоў, на расійскі рубель. Для абмеркавання амбасадар можа прапаноўваць усё што заўгодна, і, можа, нават гэта абмеркаванне пачнецца, але само рашэнне прынята не будзе ў сілу пазначаных вышэй акалічнасцяў. Перадусім, Аляксандар Лукашэнка — супраць такога кроку. І, нягледзячы на валютны крызіс, на элементы эканамічнага крызісу, у падыходах кіраўніка рэспублікі, кіраўніка ўраду па гэтым пытанні радыкальнай змены не адбылося", — заявіў ён.