Беларусь ніводнага разу не звярталася ў Google з просьбай выдаліць кантэнт
У лідарах па колькасці афіцыйных зваротаў ― Бразілія, ЗША, Германія, Аргентына і Італія.
“Запыты ад дзяржаўных органаў на выдаленне кантэнта могуць прыходзіць з самых розных прычынаў. Яны могуць быць звязаныя з абвінавачаннямі ў паклёпе ці ў парушэнні мясцовага заканадаўства, якое забараняе дыскрымінацыйныя выказванні ці парнаграфію”, ― адзначаецца ў справаздачы Google.
Колькасць патрабаванняў аб цэнзуры кантэнта год ад года расце. Гэта вельмі непакоіць кампанію Google. Што праўда, там выконваюць далёка не ўсе запыты. Напрыклад, Google задаволіў толькі 25% ад ўсіх зваротаў, якія прыйшлі ад уладаў ЗША.