Беларусь пакуль не спяшаецца да бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам

Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", у парадак дня адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам мэта бязвізавага перамяшчэння пакуль не ўключаная. Мартынаў заявіў, што Беларусь цяпер канцэнтруецца на тэме малога памежнага руху.


Міністр адзначыў, што Беларусь падпісала адпаведныя дамовы з усімі суседзямі — краінамі Еўрасаюзу. Малы памежны рух, на яго думку, значна зменіць жыццё прыкладна мільёна чалавек па розныя бакі межаў.