Беларусь прадала Сірыі прыцэлы і начныя біноклі на 1,57 млн еўра (фота)

Сканы адпаведных дакументаў і перапіска паміж "Белтэхэкспартам" і Міністэрствам абароны Сірыі з'явіліся ў інтэрнэце. Іх апублікавала хакерская група Anonymous, якая ўзламала серверы італьянскай кіберпаліцыі, паведамляе АФН.


Кантракт паміж бакамі датуецца яшчэ 2006 годам. Пастаўка 650 лазерных прыцэлаў для аўтамата Калашнікава і 650 бінокляў начнога бачання адбылася ў 2008 годзе. Канчатковыя разлікі па кантракце былі зробленыя ў 2011 годзе, калі скончыўся гарантыйны тэрмін на прадукцыю.


Нагадаем, ад сярэдзіны сёлетняга сакавіка ў Сірыі працягваюцца масавыя хваляванні. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Асада і правядзення палітычных рэфорамў. Сірыйскія ўлады жорстка спыняюць несанкцыяваныя акцыі пратэсту. 
Ад чэрвеня 2011 года Еўрасаюз увёў эканамічныя санкцыі супраць "Белтэхэкспарту".