Беларусь праз некалькі дзён пачне малы памежны рух з Латвіяй
З такой заявай выступіла Міністэрства замежных справаў нашай краіны.
Па словах першага намесніка міністра Ігара Петрышэнкі, Беларусь не адмаўляецца ад рэалізацыі дамоваў з Латвіяй, Літвой і Польшчай пра малы памежны рух. Самай прасунутай стадыяй гэтага працэсу ён назваў адносіны з Латвіяй, перадае interfax.by.
Чыноўнік адзначыў таксама, што няма перашкодаў для запуску механізму малога памежнага руху з літоўцамі. Малы памежны рух з Літвой адкрыюць пасля таго, як адпрацуюць гэты механізм з Латвіяй. Адносіны з Польшчай ён назваў самымі складанымі.
Нагадаем, што дамова пра малы памежны рух дазволіць жыхароў памежных рэгіёнаў пераязджаць мяжу без візы.